![]()
Як замест трох раскладак клявіятуры мець дзьве. Беларускамоўныя беларусы звычайна маюць на кампутарах і тэлефонах тры раскладкі клявіятуры: беларускую, расейскую і ангельскую. Некаторыя ўсталёўваюць і болей — дадаюць у сьпіс польскую, украінскую або іншыя раскладкі. Але ёсьць спосаб зьменшыць колькасьць раскладак, каб не націскаць лішні раз камбінацыю клявішаў для зьмены мовы. Існуюць адмысловыя раскладкі, у якіх камбінуюцца літары з розных моваў: напрыклад, унівэрсальная кірылічная — для беларускай, расейскай і ўкраінскай моваў, унівэрсальная лацінкавая — для ангельскай і польскай моваў, беларускай лацінкі, паведамляе «Радыё Свабода».