![]()
У яго няма бізуна і рэвальвера, і ён не носіць фетравы капялюш. Але ён, не горш за галівудскага кінагероя разбіраецца ў археалогіі і гісторыі. І не важна, што ён пакуль не прафесар, а ўсяго толькі студэнт. У багажы гэтага маладога чалавека ўжо некалькі гучных знаходак, галоўнай з якіх, безумоўна, зяўляецца вернуты на радзіму “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. ”. Знаёмцеся, суразмоўца “Гістарычнай праўды”, студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Андрэй Радкоў. - Андрэй, у сённяшняй моладзі гісторыя, мякка кажучы, не ў пашане.