![]()
Імі абаімі ў савецкі час выбівалі традыцыі Калядаў і шанаваньне Сьвятога Мікалая. Дзед Мароз ад апошняга істотна розьніцца – функцыянальна і мэнтальна, але з гэтым хай разьбіраюцца фальклярысты й знаўцы міталёгіі. Скажу толькі, што Сьвяты Мікалай, як то сьвяты, і падарункі нясе патаемна, і ня мае ў сваім экіпажы дзяўчат. Але разьбярэмся са Сьнягурачкай – з моўнага гледзішча. У расейскай мове, паводле Ўладзімера Даля, слова снегурочка было зь некалькімі значэньнямі. Снегурка, снегурочка – гэта птушка: пуначка або жаваронак.