![]()
Традыцыйны навагодні зварот Уладзіміра Арлова да суайчыннiкаў. Дарагія сябры!Напэўна, нікога не трэба пераконваць, што разам з целам і душой найвялікшай каштоўнасцю для чалавека ёсць час. Прычым перад навагоднімі святамі я заўсёды здзіўляюся, што хвіліны могуць цягнуцца бясконца доўга, а гады пралятаюць неверагодна імкліва. Як і кожны год, 2016-ты быў годам набыткаў і стратаў. Сярод нашых цяжкіх стратаў сыход у вечнасць народнага паэта Ніла Гілевіча, які сваім талентам жывіў мову і літаратуру, а сваёй грамадзянскай пазіцыяй бараніў незалежнасць.