![]()
Сёньня сьвяткуе 70-годзьзе грамадзкая актывістка Ніна Багінская — сталая ўдзельніца вулічных акцыяў, пікетаў, мітынгаў. Яна заўсёды прыходзіць на апазыцыйныя акцыі зь бел-чырвона-белым сьцягам. «Радыё Свабода» пацікавілася ў Ніны Багінскай, як тая будзе адзначаць дзень народзінаў. — Пасьля 60-ці я перастала сьвяткаваць, бо гэтая дата нагадвае мне пра тое, што чалавек згарае нібыта сьвечка. Чым сядзець і сьвяткаваць, я лепш займуся працай. Маю гэтулькі плянаў на жыцьцё: малюю, вышываю, вяжу, выразаю па дрэве. . . Хачу ўсё пасьпець, — кажа Багінская.