Ваяры і палітыкі

Уладзімір Арлоў падрыхтаваў новую кнігу пра славутыя постаці беларускай гісторыі. Выходзіць у свет кніга пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава «Айчына. Маляўнічая гісторыя». Кніга найперш адрасаваная дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Першая частка надзвычай багата ілюстраванага выдання, якое ахоплівае час ад з’яўлення на нашай зямлі людзей да канца ХVІІІ стагоддзя, — выдатны навагодні падарунак для кожнай беларускай сям’і. «Новы Час» прапануе урыўкі з новай кнігі.