«Мы маем адказнасць перад Богам за захаванне беларускай мовы»

Усё больш праваслаўных святароў і вернікаў звяртаюцца да культурнай і моўнай спадчыны. Нярэдка можна пачуць прэтэнзіі на адрас праваслаўнай царквы ў недастатковым падтрыманні беларускай нацыянальнай культуры. Настаяцель Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні айцец Георгій Рой у размове з «Белсатам» мяркуе, што апошнім часам усё больш праваслаўных святароў і вернікаў звяртаюцца да культурнай і моўнай спадчыны. Царкоўнаславянская ці беларуская? – Канешне, вельмі балюча адбіваюцца на жыцці царквы тыя агульныя працэсы, якія перажывае нашае грамадства.