![]()
Алесь Камоцкі выклаў альбом «Гойкнуў баравік», які запісаў Народны паэт у яго дома 16 год таму. Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касэтах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі. У час зімовых сьвятаў Алесь Камоцкі, з падачы якога і адбыўся гэты запіс, вырашыў зрабіць прыемнасьць ды выклаў для праслухоўваньня ўсе 56 трэкі. Паэт акапэла сьпявае песьні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны. «Ідэя запісу была мая і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў.