Культавы раман Кнута Гамсуна выходзіць па-беларуску

Першым выданнем з «Нобелеўскай серыі» па-беларуску будзе кніга «Голад» нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна. Кніга пабачыць свет праз лічаныя тыдні, піша nn. by. Хто ж гэты нарвежскі пісьменнік, якога мы не маглі чытаць па-беларуску раней?З гаротнай сялянскай сям’іКнуд Педэрсэн (1859—1952), такое сапраўднае імя пісьменніка, нарадзіўся ў сям’і вясковага краўца. Жылі бедна. І ў дзевяць гадоў ён пайшоў працаваць. Так-сяк перабіваліся. У галечы ён і пачаў пісаць. У 17 гадоў паспеў дэбютаваць як пісьменнік — выдаў кніжачку «Загадкавы чалавек. Нурланская гісторыя кахання».