![]()
560 старонак Бураўкінскага жыцьцяпісу чытаюцца як захапляльны раман, дзе безьліч сюжэтных ліній. Найлепшай кнігай 2016 году ў жанры нон-фікшн (дакумэнтальная проза) экспэрты «Радыё Свабода» назвалі зборнік успамінаў пра Генадзя Бураўкіна, укладзены Сяргеем Шапранам і выдадзены Саюзам беларускіх пісьменьнікаў да 80-годзьдзя паэта. 560 старонак Бураўкінскага жыцьцяпісу чытаюцца як захапляльны раман, дзе безьліч сюжэтных ліній: Бураўкін-паэт; Бураўкін — галоўны рэдактар моладзевага часопісу; Бураўкін — старшыня Дзяржтэлерадыё, Бураўкін — прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН, Бураўкін — старшыня Таварыства беларускай мовы, Бураўкін — сустаршыня Ўсебеларускага кангрэсу за незалежнасьць.