«Прагнеш свабоды - то бяры!»

Гомельскія дэмакратычныя актывiсты падсумавалі вынікі году. Апазыцыйныя актывісты з Гомелю, Мазыра, Калінкавічаў, Лоева, Сьветлагорску, Акцябрскага, Жлобіну, Рагачова на супольнай сустрэчы падсумавалі вынікі 2016 году. Праходзіла сустрэча ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, паведамляе «Радыё Свабода». Ўладзімер Кацора Як адзначалася на сустрэчы, у будучым годзе мае распачацца кампанія па «выбарах» у мясцовыя саветы. І тут важна для яе ўдзельнікаў знайсьці матывацыю. Бо мясцовыя прадстаўнічыя органы — гэта не «палатка», дзе плацяць добры заробак.