![]()
Знакамітая “Вікіпедыя” пачынае свой аповед пра “БелСат” наступнай фразай. “БелСат” пачаў спадарожнікавую трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека…”. Сама дата, да якой быў прывязаны пачатак першай трансляцыі, яскрава гаварыла пра тэматыку і намеры калектыву новага незалежнага СМІ. А цяперашнім годам, у Дзень правоў чалавека я раздаваў жыхарам Гародні спецвыпуск “Народнай волі” прысвечаны гэтай даце. І многія гарадзенцы, узяўшы газету, з трывогай пыталіся ў мяне, ці праўда што “БелСату” больш не будзе…Неўзабаве і сродкі масавай інфармацыі ўзарваліся ад навіны, што міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі у інтэрв’ю польскаму парталу wpolityce.