![]()
У Святы вечар паэт Уладзімір Някляеў адведаў удаву Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Аб гэтым Някляеў напісаў у Фэйсбуку:- У Святы вечар з Сяргеем Шапранам і Вольгай зайшлі да спадарыні Валянціны, жонкі (ніяк не прызвычаюся да таго, што яна ўдава) Рыгора Барадуліна, якая папрасіла перадаць калядныя віншаванні і найлепшыя пажаданні ўсім, хто хацеў бы сёння павіншаваць са святам Рыгора. . . З Калядамі!У ноч калядную збяры
Усіх здарожаных, халодных,
Усіх забытых і галодных,
I раздары свае дары. Прасі на кут сваіх Дзядоў
Абнашчыцца куццёю поснай,
Каб не шукаць гадзінай познай
У небе памяці слядоў.