![]()
Слова Апостальскага Візытатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) на Раство. «Адвеку нечувана было, каб Бог Ісус на зямлі зьявіўся і пажыў сярод людзей, нашы недамаганьні і хворасьці на сябе ўзяў. . . »Францішак Скарына, Акафіст Імю Ісусаваму, кандак 7. Такімі словамі 500 год таму сын беларускай зямлі — Францішак Скарына з Полацку выказваў сваё захапленьне Таямніцай Уцелаўленьня Спрадвечнага Слова Божага — Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Ужо больш за тысячу гадоў беларускія хрысьціяне ўсходняй традыцыі з пабожнай пашанай радасна сьпяваюць бізантыйскі трапар: «Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня».