Вы не маеце права на маўчаньне!

Напэўна мала што гэтак цешыць слых сапраднага беларуса, як словы з амерыканскіх крымінальныя баевікоў: Вы маеце права захоўваць маўчаньне! Азіраешся вакол, зьвяртаеш увагу на самога сябе і разумееш, што маўчаньне зьяўляецца маёй звышсілай (superpower)! А якая твая?70 год камунізма, партызаншчына, даносы, сакрэты, ананімкі, адсутнасьць палітычнай і свабоды слова, размовы шэптам на кухні зрабілі з нас сапраўдных маўчуноў. Такое ўражаньне, што нашым жыцьцёвы крэда сталася Маўчаньне любым коштам, альбо У любой сітуацыі - маўчы!. А як па-садысцку часта мы маўчым, а пасьля ўпіваючыся радасьцю невядомага паходжаньня, адзначаем ну, я так і думаў!.