Зміцер Дашкевіч: Зробім разам Беларусь бел-чырвона-белай!

Актывiст прапануе дапамагчы акадэмікам і вучоным зрабіць 2017 год - год 500-годдзя беларускай Бібліі Скарыны і годам нацыянальнага сцяга. Актывiст Зміцер Дашкевіч атрымаў адказ Міністэрства культуры на калектыўны зварот 10,5 тысяч грамадзян з патрабаваннем надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гістарычнай каштоўнасці. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дашкевіч адзначае:«З аднаго боку, зьдзіўляе глупасьць фармулёвак. Так Мінкульт піша: У прадстаўленай у міністэрства культуры прапанове не ўтрымліваецца дакумантальнага абгрунтаваньня і поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі графічнымі сродкамі элемента, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.