![]()
Мы не маем машыны часу, але дакладна вядома, што беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў. Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што беларуская мова нібыта была створаная «пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». МЗС Беларусі выказаў пратэст Расеі з нагоды гэткіх выказваньняў, гісторыкі назвалі іх фальсыфікатам і глупствам, а аўтары газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» назвалі самаго Рашэтнікава «балбатуном» і «дылетантам». Калі сапраўды ўзьнікла беларуская мова? Гэта невядома.