Зянон Пазьняк: Польскія міністры элегантна разьвярнуліся да «русского мира»

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк раскрытыкаваў пляны МЗС Польшчы аб закрыцьці тэлеканалу «Белсат». Спробы польскіх дыпляматаў палепшыць стасункі з афіцыйным Менскам палітык назваў «трагікамэдыяй» і «наіўнасьцю». «Высілкі гэтай рэжымнай дыпляматыі далі плён. Тое, чаго не атрымлівалася з польскімі лібэраламі, з нацыяналістамі пайшло як па масле», — піша Пазьняк у артыкуле «Пра «Белсат», польскую дыпляматыю і цёплую прывабнасьць дыктатуры», паведамляе «Радыё Свабода». Закрыцьцё «Белсату» лідэр КХП-БНФ называе галоўным пытаньнем для Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненьнях з афіцыйнай Варшавай:«Яно яму як костка ў горле.