![]()
Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова. Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым ён спаслаўся на расейскую газэту «Правда» за 1926 год, паведамляе Радыё Свабода. Газэта «Мужыцкая праўда», 1862 год Аднак беларускія гісторыкі, якія вывучаюць адпаведны пэрыяд, заявілі, што Леанід Рашэтнікаў займаецца фальсыфікацыяй, бо такой пастановы не існавала. Гісторык, кандыдат навук Уладзімер Ляхоўскі назваў заяву Рашэтнікава глупствам.