«Свята дуды»

З 26 па 28 студзеня у Беларусі пройдзе Тыдзень дударскай музыкі. Тыдзень дударскай музыкі. 26 студзеня.Мінск. 27 студзеня. Брэст. 28 студзеня. Гомель. Дуда (валынка) – адзін з найбольш архаічных музычных інструментаў, пашыраны на аграмадных абшарах ад Ішпаніі да Індыі. Кожная краіна мае свой тып дудаў, якія адрозніваюцца як канструкцыяй і спецыфічным тэмбрам. На тэрыторыі Беларусі дуда вядомая з глыбокай старажытнасці. Дуда справядліва магла б стаць сімвалам нашай краіны, накшталт дуды (bagpipe) у Шатландыі, настолькі яна была вядомая і блізкая кожнаму беларусу. Рубрика: культура