Чалавек, якi не шкадаваў сябе для Беларусі

Развітанне з Леанідам Мараковым адбудзецца 19 снежня ў Саборы Пятра і Паўла ў Менску. Зранку 17 сьнежня пайшоў з жыцьця Леанід Маракоў. Яму было 58 год. У яго была пухліна галаўнога мозгу. Пра гэта «Радыё Свабода» паведамляў сын пісьменьніка Дзьмітры. Па словах Дзьмітрыя Маракова, пухліна была прычынай таго, што на пачатку году Леанід перажыў інсульт. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч 7 лістапада перадала на лячэньне Маракова тысячу даляраў. Інжынэр-радыёэлектронік Леанід Маракоў у 1990-я гады пачаў вывучаць біяграфію свайго роднага дзядзькі, паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году.