У гіпермаркеце «Еўраопт» зрабілі дзве касы для беларускамоўных

На цікавы эксперымент пайшла крама ў Менску. У гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, які нядаўна адкрыўся на праспекце Пераможцаў у Мінску, запрацаваў гіпермаркет «Еўраопт». Гэта 450-я крама сеткі ў Беларусі. Вонкавае афармленне (шыльды, указальнікі і г. д. ) выканана на трох мовах — прыярытэтная беларуская, а ўнізе інфармацыя па-руску і па-англійску, паведамляе nn. by. Апроч таго, у гандлёвай зале прадугледжаная адна каса, дзе абслугоўванне будзе весціся па-англійску, і дзве «беларускамоўныя».