![]()
«Тутэйшыя» для Беларусі — нашмат больш, чым проста літаратура. Падчас сьвяткаваньня 30-годзьдзя аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя» ўзьнікла спрэчка, ці можна лічыць адну з кніг сяброў суполкі роўнай «Вянку» Максіма Бадановіча, перадае «Радыё Свабода». Некалькі дзясяткаў літаратараў, а таксама іх чытачы сабраліся ў менскім Палацы мастацтваў, каб павіншаваць літаратурнае аб’яднаньне «Тутэйшыя» з 30-годзьдзем. Алесь Бяляцкі, які вёў імпрэзу разам з Сяргеем Кавалёвым, зачытаў урывак са свайго дзёньніка — успамін пра першае паседжаньне аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя».