![]()
Ратарыянцы — гэта пасьпяховыя і ўплывовыя людзі, якіх яднае мэта служэньня грамадзтву. Беларуса Алеся Карцеля абралі прэзыдэнтам Rotary Club Warszawa City. Rotary International — гэта міжнародная сетка дабрачынных арганізацый, у шэрагах якой звыш мільёна сяброў. Ратарыянцаў часта зьвязваюць з масонамі і нават называюць вярбовачнай базай для масонскіх арганізацый. Самы малады прэзыдэнт варшаўскага ратарыянскага клюбу распавёў «Свабодзе» пра сябе і дзейнасьць гэтай таямнічай, паводле крытыкаў, арганізацыі.
Алесь Карцель — са Жлобіна. У сярэдзіне 2000-х вучыўся ў БДПУ імя Максіма Танка і Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце.