![]()
Літаратурнае абʼяднаньне «Тутэйшыя» адзначае 30-годзьдзе. Некалькі дзясяткаў літаратараў, а таксама іх чытачы сабраліся ў менскім Палацы мастацтваў, каб павіншаваць літаратурнае абʼяднаньне «Тутэйшыя» з 30-годзьдзем, паведамляе «Радыё Свабода». Сустрэча прайшла ў фармаце выступаў і віншаваньняў. Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка) сказаў, што лепшыя творы «Тутэйшых» яшчэ наперадзе. «Я нязгодны з тым, што нас называюць страчаным пакаленьнем. Мы ня страчанае пакаленьне, мы пакаленьне замоўчанае. Замоўчанае афіцыйнымі структурамі.