![]()
Наступны вялікі праект музыкі — зборнік калядных песен са ўсяго свету. Беларускі музыка Лявон Вольскі прыехаў у ЗША с тыднёвым турам па гарадах усходняга ўзбярэжжа. Пасля выступу ў Вашынгтоне артыст адказаў на пытанні карэспандэнта БелаПАН. — Лявон, падчас дыскусіі ў NED (National Endowment for Democracy) ты расказваў пра «бан», з якім сутыкнуліся на радзіме ты сам і твае калегі-музыкі. Але ж, вядома, забаронены плод салодкі. Ты адчуваеш, что такім чынам зацікаўленасць да тваіх песень толькі падаграецца?— Ну якія забароны могуць быць у інтэрнэце? Для гэтага трэба сацыяльныя сеткі забараняць.