![]()
«Арт Сядзібе» споўнілася пяць год. «Дні вышыванкі», курсы беларускай мовы, тэатральная студыя, крэатыўныя вулічныя акцыі, канцэрты і творчыя сустрэчы з музыкамі. Усім гэтым займаецца пляцоўка «Арт Сядзіба» — пачынаючы са сьнежня 2011 году. У інтэрвію «Свабодзе» яе дырэктар Павал Белавус расказаў, за што крытыкавалі «Арт Сядзібу», а таксама пра тое, як сумяшчаць культурніцкую дзейнасьць зь бізнэсам, як, не падтрымліваючы нікога з палітыкаў, быць трэнд-сэтэрамі на палітычных акцыях. «Мы працуем не па правілах»— Павал, ці складана было ў 2011 годзе стварыць «Арт Сядзібу»? Што ты памятаеш пра той час?— У 2011 годзе «Арт Сядзіба» была адказам на выклік часу, неабходнасьцю.