Амбасадары Швецыі і Фінляндыі: Мы не блакуем сайты і не закрываем газеты

У Швецыі і Фінляндыі фактычна адмовіліся ад практыкі закрыцця СМІ, там няма заблакаваных сайтаў.  Амбасадары распавялі ў Мінску пра сітуацыю з медыямі ў двух краінах беларускім журналістам.   «На практыцы мы не прымяняем блакіроўку сайтаў і закрыццё СМІ. Аднойчы адная дзяржава папрасіла нас закрыць адзін сайт, бо яны вельмі агрэсіўна пісалі пра іх дзяржаву на рускай мове. Магчыма, мы б закрылі гэты сайт, аднак яны перавялі серверы ў іншую краіну», - прыгадаў амбасадар Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг. Падтрымаў калегу і пасол Фінляндыі ў Літве Крыстэр Міхельсон.