«Адраджэнскія суполкі ўскалыхнулі ўсе грамадства»

Нечакана гісторыя пра стварэнне таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Як стваралася таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», якому спаўняецца 30 гадоў? Распавядае Міхась Талочка, які стаяў ля вытокаў гэтай арганізацыі. На прозвішча Талочка я звярнуў увагу, калі прачытаў пра першую раду ўжо легендарных «Тутэйшых»: 14 снежня плануецца святкаванне 30-годдзя са дня стварэння таварыства маладых літаратараў. Але калі пра яе сяброў Адама Глобуса, Сяргея Дубаўца, Алеся Бяляцкага ды іншых у літаратурным асяроддзі казаць не трэба, дык пра Міхася Талочку я раней не чуў.