![]()
Рух Салідарнасці «Разам» заклікае беларусаў у краіне і па-за яе межамі аб’яднацца дзеля абароны суверынітэту Беларусі. 10 снежня 2016 года, адбылося чарговае паседжанне Сойма Руха Салідарнасці «Разам». На сходзе прысутнічалі 32 сябра Сойму, передает «Радыё Рацыя». Напачатку хвілінай маўчання была ўшанавана памяць сябра Сойма Анатоля Восіпавіча Валахановіча, які 23 лістапада 2016 года сышоў з жыцця. З дакладамі аб палітычнай сітуацыі выступілі Алесь Марачкін і Вячаслаў Сіўчык. Па выніках Сойму быў прыняты Зварот «Да сябраў і прыхільнікаў Руху, якія апынуліся па-за межамі Беларусі», і Заява «Аб палітычнай сітуацыі».