Вярнуць Айчыне славутыя імёны

Калі пачынаюцца спрэчкі пра прыналежнасць той ці іншай гістарычнай асобы да той ці іншай краіны, для мяне бясспрэчна адно. Айчына - не назва краіны. Айчына - зямля, на якой ты нарадзіўся. У розныя эпохі яна можа называцца Вялікім Княствам літоўскім, Рэччу Паспалітаяй ці Расійскай імперыяй, але Айчына яна - на ўсе часы. І на ўсе часы ты ёй прыналежыш, хто б і куды ў замежных даведніках і энцыклапедыях цябе ні перамяшчаў. Амаль уся гісторыя сённяшняй Беларусі прысябечаная нашымі суседзямі. Прысябечаныя гістарычныя падзеі, славутыя імёны, якія, калі мы хочам стаць паўнавартаснай нацыяй, проста неабходна вяртаць на зямлю Айчыны.