«Мы — новая мадэрновая нацыя, якую заснаваў Кастусь Каліноўскі»

Топ-10 цытат Трусава пра яго патрыятычны падручнік. Пісьменнік і гісторык Алег Трусаў распавёў на сустрэчы з мовананоўцамі пра кнігу «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V—ХV ст. », якая справакавала шал на расійскім тэлебачанні. Гэты падручнік — беларуская версія гісторыі Еўропы. Трусаў узяўся яе пісаць, калі пачытаў падручнікі суседзяў і зразумеў, што беларускага не хапае, піша «Наша Ніва». 1. «Асноўны акцэнт я рабіў на славян і на тое, як мы сталі беларусамі на гэтым славянскім субстраце. Мы можам ганарыцца, што паўднёвая Беларусь, наша Палессе, — этнічная праславянская тэрыторыя.