![]()
7 снежня адбылося паседжанне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Сярод іншага Радай прынятыя Заява і Пастанова аб стварэнні вайсковай камісіі БНК. Заява Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсуПалітычная сітуацыя вакол Беларусі складваецца такім чынам, што наша краіна можа быць уцягнутая ў ваенныя канфлікты, стаць абектам знешняй агрэсіі. Каб супрацьстаяць гэтаму, мы мусім мець баяздольнае, моцнае духам, цалкам адданае Айчыне, беларускаму народу войска. Такое войска, якім бы ні было яно тэхнічна ўзброеным, нельга стварыць на аснове чужых, запазычаных традыцый, ідэалаў.