![]()
Музычная спадчына Ганконгу, рэзорт у Камбоджы і жонка-кітаянка — Ільля Шэўчык распавёў, як заваёўваў Паднябесную. «Я свабодна валодаю паўночнакітайскай, а сьпяваю яшчэ і па-кантонску — гэта мова, на якой гавораць у Ганконгу і ў паўднёвых правінцыях Кітаю», — Ільля Шэўчык, адзін з пачынальнікаў культавага гурту «Крама», распавядае «Радыё Свабода» пра свае кітайскія будні артыста і шоўмэна. У 1991 годзе на музычнай сцэне Беларусі паўстала каманда зь вялікімі амбіцыямі «Крама». Яе касьцяком сталі музыкі гурту «Рокіс»: Ігар Варашкевіч (вакал, гітара, губны гармонік), Сяргей Трухановіч (гітара), Ільля Шэўчык (гітара), Руслан Праўда (бас-гітара), Анатоль Горбач (бубны), Андрэй Белізяк (гукарэжысэр), Зьміцер Лукашук (тэксты).