![]()
Станіслаў Карчэўскі вярнуўся ў Варшаву з трохдзённай паездкі ў Беларусь. У аўторак ранкам ён быў госьцем радыёстанцыі Radio Zet (пераклад - «Радыё Свабода»), дзе распавёў пра свае ўражаньні ад Беларусі і Лукашэнкі. — Гэта быў мой самы складаны замежны візыт, але вельмі важны. Важны для Польшчы, для Беларусі і для павароту Беларусі ў эўрапейскім напрамку, — сказаў Карчэўскі. На пытаньне журналіста, якое ўражаньне на Карчэўскага зрабіў Лукашэнка як чалавек, галава польскага Сэнату адказаў:— Размова была добрая і сардэчная. Мы гаварылі больш, чым плянавалі, больш за гадзіну.