![]()
Новая кніга Зьмітра Бартосіка — канцэнтрат беларускага космасу. 8 сьнежня ў менскім Прэс-клюбе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі знанага барда, літаратара і журналіста Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі «Радыё Свабода». Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі ад новай кнігі Зьмітра Бартосіка дзеліцца палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка. Глыбоцкія прарокі маюць рацыю: «Беларусь будзець»Падарожжы свабоднага Зьмітра Бартосіка я стараюся найперш слухаць. Ня толькі таму, што радыёслухач старых традыцыяў.