![]()
Зьміцер Бартосік прэзэнтуе ў Менску кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». 8 сьнежня ў менскім Прэс-клюбе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі знанага барда, літаратара і журналіста Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Кніга вырасла з адной з самых любімых радыёслухачамі перадачаў — «Падарожжы Свабоды». Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся расказаць толькі напрыканцы жыцьця і якія мяняюць звыклае ўяўленьне пра тое, што рабілася ў Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Пачатак у 18:00 па адрасе: Веры Харужай, 3-601.