![]()
Цягнік пад назвай «Аўтарытарная Беларусь» імчыць без тармазоў, але, як бы там ні было, ужыць «стоп-кран» давядзецца. Аўтарытарную краіну можна параўнаць з саставам з запоўненымі людзьмі вагонамі, якія прычэплены да лакаматыву, пазбаўленага тармазоў. Ён рухаецца бескантрольна, набірае шалёны разгон, што абавязкова скончыцца катастрофай, але пасажырам спыніць яго або саскочыць самім — цяжка. У любой дэмакратычнай краіне, калі прэзідэнцкія выбары прыводзяць на вышэйшую пасаду чалавека, які ўзурпіруе ўладу, думае толькі пра ўласныя амбіцыі, самаўслаўленне і абагачэнне, не спраўляецца з абавязкамі, заўсёды ёсць магчымасць выправіць зробленую памылку.