![]()
Кансалідацыя большасьці беларусаў патрэбная, каб выбіць меч з рук усходняга суседа. Я нарадзіўся і жыву каля чыгункі і навучыўся не зважаць на фонавыя шумы. Адзін з такіх шумоў ніколі не змаўкае ў беларускім сеціве, хіба сьцішваецца і прынагодна ўзмацняецца. Гэты шум — тэма Менску і «менскіх». У адрозьненьне ад чыгуначнага, гэты шум можа зьнікнуць. «У Менску такія самыя калхозьнікі, як паўсюль» — пішуць самыя злыя. «Ха, падумаеш, менчукі яны карэнныя — у другім пакаленьні», — камэнтуюць больш далікатныя. А цяпер замяніце «Менск» на які-кольвек іншы беларускі горад.