![]()
Cправа славутага беларуса будзе працягвацца. Калі труну зь целам Алеся Белакоза везьлі празь вёску, людзі выходзілі з сваіх дамоў, з крамы, пошты, Дому быту, школы, каб разьвітацца зь ім. Бадай уся вёска сабралася каля Гудзевіцкага музэю, які ён стварыў, перадае «Радыё Свабода». Прафэсар Аляксей Пяткевіч з Горадні ў сваім разьвітальным слове прапанаваў надаць Гудзевіцкаму музэю імя Алеся Белакоза. Хавалі славутага краязнаўцу і настаўніка беларускай мовы Алеся Белакоза пераважна вяскоўцы. Прыехалі на пахаваньне некаторыя ягоныя былыя вучні, актывісты з Мастоў і Лунна, сябры розных грамадзкіх абʼяднаньняў з Горадні, супрацоўнікі створанага ім музэю, а таксама прадстаўнікі Мастоўскага райвыканкаму.