![]()
Якая б вайна не вялася, халодная, гарачая, гібрыдная ці халера ведае якая яшчэ, усе яны праходзяць пры непасрэдным удзеле інфармацыйнай кампаніі. Інфармацыйную атаку можна параўнаць з галоўнай дыверсійнай групай, якая закідваецца ў тыл непрыяцеля з мэтай знішчыць або паралізаваць усе яго дзейсныя сістэмы. А сама інфармацыйная вайна вядзецца як непасрэдна пад час усялякай вайны, так і да яе, ну і пасля. Увесь час вядзецца. Сродкі, якімі карыстаюцца “генералы” інфармацыйнай кампаніі, нічым не адрозніваюцца ад тых, якімі карыстаюцца іх баявыя калегі.