![]()
За свае перакананні Міхась Кукабака правёў каля 17 гадоў у зняволенні. Выступаў супраць агрэсіі СССР ў Чэхаславаччыне, распаўсюджваў Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, выступаў за права беларусаў гаварыць на роднай мове. Менавіта беларускай мове прысвечаны нарыс Міхася Кукабакі «Скрадзеная Бацькаўшчына», які быў зачытаны на «Нямецкай хвалі» 25 га сакавіка 1978 года:– Сыходзячы да чыгуначнага пераезду, што на вуліцы Бахарава, заўважыў папераджальны надпіс ля шлагбаўма: «Берегись поезда!» І адразу згадалася. А 25 гадоў таму тут было напісана: «Сцеражыся цягнiка!» і толькі ўнізе – рускі пераклад.