Мікалай Статкевіч: Бараніць незалежнасць краіны - наш святы абавязак

Нам трэба паказаць, што мы тут будзем змагацца. Расейскі палітолаг Валерый Салаўёў сцвярджае, што, паводле закрытага апытання ў беларускім войску, 70-80 % афіцэрскага складу хацелі б аб’яднання з Расеяй. Гэтая інфармацыя занепакоіла Міколу Статкевіча, які накіраваў ліст міністру абароны Андрэю Раўкову. Пра адказ міністра Статкевіч распавядае «Белсату». - Што вам адказаў міністр?- Міністр адказаў, што такога апытання не было, і дадаў, што беларускае войска пад кіраўніцтвам свайго камандуючага гатовае бараніць незалежнасць Беларусі ўва ўсіх сітуацыях.