Шанцуе сьмелым

І шанцуе абачлівым. Шанцуе тым, хто мае ўнутраны стрыжань, хто мае гарт. Амаль кожны дзень бываю ў Швэйцарскай даліне, уздоўж Гараднічанкі ходнікі, лаўкі, масты, месца адпачынку. А раней усё было зарослым і занядбаным. Калісьці Алесь Белакоз распавядаў мне, як уцякаў гэтай Швэйцарскай далінай ад людзей з «органаў». За раскіданыя ім самаробныя ўлёткі наконт незалежнай Беларусі. Раскіданыя ажно на Тэльмана, дзе былі міліцыя з КДБ. Быў канец 1940-х. Сёньня ўцячы не ўдалося б, месца цяпер дагледжанае. Але Белакозу ня раз шанцавала. Шанцуе сьмелым. І шанцуе абачлівым.