![]()
Хто тутэйшы, таго мы і павінны ўспрымаць як «беларуса ў сучасным сэнсе слова». Асаблівасьць нашага рэгіёну, ягонай гісторыі і этна-культурнага ляндшафту ў тым, што многіх дзеячаў і многія культурніцкія зьявы можна разглядаць як умоўна прыналежныя да адначасова некалькіх нацыяў. Гэта відавочная рэч, якую складана ўсьвядоміць і акцэптаваць нацыяналістам узору 20 стагодзьдзя і ўвогуле вельмі шмат каму на абшары ад Варшавы да Ўладзівастоку. Але гэтая асаблівасьць натуральна выглядае як з пункту гледжаньня данацыянальнай эпохі, так і з пункту гледжаньня эпохі цяперашняй, глябалісцкай.