Пашпарт з «Пагоняй»

Клясык ізраільскай літаратуры Хаім-Нахман Бялік меў грамадзянства Беларускай народнай рэспублікі. Пра гэта на сайце «Радыё Свабода» піша перакладчык ізраільскай літаратуры Павал Касьцюкевіч у артыкуле, прысьвечаным 500-годзьдзю беларускай Бібліі. 1. Маленькая сэнсацыяУ 2008 годзе ў беларуска-габрэйскім бюлетэні «Мы яшчэ тут!» выйшла сэнсацыйная перадавіца — клясык ізраільскай літаратуры Хаім-Нахман Бялік меў беларускае грамадзянства. Працуючы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь француская дасьледчыца гісторыі доктар Клер Ля Фоль высьветліла, што ў 1921 годзе Хаім-Нахман Бялік зьвяртаўся да ўладаў Беларускай Народнай Рэспублікі, каб тыя паспрыялі выезду яго сям’і з Турэччыны.