![]()
У Берасьцейскай крэпасьці адкрылася выстава Ігара Мельнікава. Гісторык Ігар Мельнікаў сумесна з амбасадай Польшчы зладзіў выставу «Беларусы ў Войску Польскім. 1939-1945» у Берасьцейскай крэпасьці. Некалькі дзясяткаў чалавек, шмат журналістаў прыйшлі на адкрыцьцё выставы ў Берасьці. Разам з аўтарам выставы Ігарам Мельнікавым яе адкрывалі Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік і Генэральны консул Польшчы ў Берасьці Славамір Місяк, перадае «Радыё Свабода». На выставе экспануюцца фотаздымкі, дакумэнты ды іншыя артэфакты, зьвязаныя з удзелам беларусаў у фармаваньнях польскага войска на розных франтах Другой усясьветнай вайны.