Быць людзьмі

Больш за два месяцы, з 8 лістапада, ніхто не бачыў Андрэя Саннікава. Праўда, начальнік калоніі «Віцьба-3», дзе Саннікаў знаходзіцца, сцвярджае, што з палітыкам усё добра і ён ні на што не скардзіцца. Каб хто верыў - дык, можа, гаварыў бы, што Андрэй Алегавіч наўпрост адпачывае, нібы ў санаторыі, і таму ўсіх папрасіў яго не турбаваць. Але ніхто не паверыць. Бо найцяжэйшае выпрабаванне -- нічога не ведаць пра сваіх блізкіх: ці жывая маці, ці здаровы сынок, ці не здзекуюцца з таксама асуджанай жонкі? Здзекуюцца. І з Андрэя, і з Іры Халіп, і з Алы Уладзіміраўны Саннікавай. Рубрика: политика