![]()
Гурту «Ліцьвіны» споўнілася дваццаць пяць гадоў. Гурт «Ліцьвіны» прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру і шматкроць прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях, распавяла «Радыё Свабода» першая салістка «Ліцьвінаў» Натальля Матыліцкая. — Натальля, я памятаю першыя выступы «Ліцьвінаў». Усё тады было дзівам, і дуда, і аўтэнтычныя строі, і само выкананьне — без усялякіх аранжыровак, так, як сьпявалі бабулі па вёсках. . . Але пачнем з пачатку — як утварыўся ваш гурт?— У «Ліцьвінаў» ёсьць свая перадгісторыя, і немалая — ажно чатыры гады.