![]()
За культурнымі зьменамі немінуча прыйдуць і палітычныя. «Барацьба трымаецца на некалькіх асобах» — кажа мне паважаны журналіст старэйшага пакаленьня і называе мне некалькі прозьвішчаў. Я не пагаджаюся, маўляў, ёсьць Андрэй Кім з ягонымі кінапаказамі. Забітыя залі! А колькі яшчэ ў плянах! Думаеце, ягоны ўклад у Беларушчыну меншы? Анягож!І тут, паважаны суразмоўца робіць цікавую выснову: мы нібыта зьехалі ў часе і знаходзімся там, дзе «Майстроўня», «Талака», малады Вячорка, Баршчэўскі ды Дубавец, то бок у 1980-х. Вам гэта здаецца нагодай для суму, такое хаджэньне па «зачараваным коле»? Або культурніцкае — гэта нешта не тое: меншае і не такое значнае?Не, панове.